Вадкі ланч: у ложку з Шэйнам МакГоўэнам

З 1976 года Шэйн МакГоўэн (Shane MacGowan) свядома вядзе самаразбуральны лад жыцця. Ён адзіны ў свеце фронтмэн, у якога не засталося зубоў. На сцэну Шэйн заўжды выхзодзіць нападпітку. Падчас сустрэчы з карэспандэнтам выдання “The Quietus” Кевінам Пэры лідар The Pogues цалкам разбіты пасля ўчорашніх “залішніх спажыванняў”. Еўрарадыё перакладае вытрымкі з гэтага інтэрв’ю Шэйна МакГоўэна.

Я сустракаюся з франтмэнам The Pogues у гатэлі “London Bridge”. Ён сядзіць, цалкам апрануты, у ложку і рукамі есць суп: працягнуў пальцамі па амаль пустой місцы, што стаіць побач з ім на падносе, пааблізваў іх далікатна, пасля чаго абцёр руку аб капу. Працуе тэлевізар, абмяркоўваюць навіны, але ніхто яго не глядзіць. На тумбачцы каля ложка — пачак Gauloises, яшчэ адзін пачак — Bensons — валяецца на ложку. Сяброўка Шэйна Вікторыя Мэры Кларк (Victoria Mary Clarke) мяне запрашае:

“Не жадаеш кілішак? — паказвае яна на бутэльку чыровнага віна. — Вельмі добрае. Каштуе £50”.

Яна напаўняе мой келіх, а разм налівае і сабе, і Шэйну. Ён выбачаецца за тое, што вымушаны весьці інтэрв’ю з ложку. У яго гастраэнтэрыт.

“Я ведаў, што хворы, але нічога з ежай зрабіць было нельга, — апраўдваецца Шэйн. — Я па-просту пераеў. Стравы былі пышныя. Усё было шыкоўна. Вельмі раскошна. Цяпер сплачваю па рахунках”.

І вось цяпер ляжыць ён на сваім ложы, быццам Кухулін, містычны ірландскі ваяр, які, каб не ўкленчыць перад ворагамі, прывязаў сябе да камяня і застаўся стаяць на нагах. Калі Шэйн пісаў сваю песню The Sick Bed Of Cúchulainn (“Смяротнае ложа Кухуліна”), то пераклаў адну з гісторый пра нястрымнага героя пад апавяданне пра змагара з антыфашыскага ірландскага нацыяналістычнага руху Франка Райана.

МакГоўэн нарадзіўся на Каляды ў 1957-м годзе ў графстве Кент у ірландскай сям’і. Толькі Богу вядома, што слухалі людзі на Каляды да таго часу, як ён напісаў сваю Fairytale Of New York, але, безумоўна, была ж нейкая музыка на дазеную тэму.  Першыя крокі сваёй музчнай кар’еры Шэйн пачаў у Лондане разам з ірландскімі баладнымі гуртамі, пайграў з рокерамі і падпаў пад першыя страсеньні панку.

Шэйн МакГоўэн: “Сцэна, што сфармавалася вакол Sex Pistols, была чымсьці, чаго не маглі зразумець нават самі кампаніі гуказапісу. У той час былі такія імёны, як Дэйв Дзі з квартэта Дэйв Дзі, Доўзі, Бікі, Мік і Ціч (Dave Dee, Dozy, Beaky, Mick & Tich) Пра іх ты што-небудзь чуў?”

Я вымушаны прызнаць, што з творчым лёсам Dave Dee, Dozy, Beaky, Mick & Tich ніякім чынам не перасякаўся.

“Яны насамрэч былі найкруцейшай і адарванейшай камандай 60-х, — працягвае Шэйн. — Іх The Legend Of Xanadu у 60-я ведаў кожны. А яго манеру ляскаць бізуном! Справа ў тым, што ў тыя дні людзі знаходзіліся ў такім стане, што ўвогуле не маглі вымавіць свайго імя… Дэйв Дзі быў адным з тых, у каго пазней атрымалася падпісаць кантракт з кампаніяй, якая у свой час адмовіла ў кантракце Sex Pistols. Так, яны былі адарванымі і без даху. Так, Sex Pistols мачыліся на старэйшых, але тое ж рабілі і Dave Dee, Dozy, Beaky, Mick & Tich!”

Шэйн зноў лёгка ўсміхаецца і выцірае ад супа другую руку аб капу. Вікторыя, якая, як я заўважыў, назірала за ўсёй гэтай сцэнай, у рэшце рэшт перарывае:

“Шэйн, ёсць жа сурвэтка!”

Ён вінавата азіраецца па баках, выцірае руку сурвэткай і зноў запускае яе ў міску.

The Pogues выдалі свой першы запіс Red Roses For Me (“Чырвоныя ружы для мяне”) у 1984 годзе, мікс брудных гімнаў Шэйна, традыцыйных ірландскіх песень і The Auld Triangle, напісанай Дамінікам і Брэнданам Біэнамі (Dominic and Brendan Behan). Біэн (Брэндан) таксама бярэ удзел у стварэнні аднаго з найбольш папулярных трэкаў альбома “Streams Of Whiskey” (“Плынь віскі”), ідэя якога прыйшла да Шэйна ў сне.

Шэйн МакГоўэн: “Гэта было цікава. Біэн запісаў кіпу аўдыёкніг у якіх пераходзіць з чытаньня на спеў. На мой погляд, яны выдатныя. Я таксама думаю, што ён быў выдатным празаікам. Нават у той момант, калі ён напіваўся, ён заўсёды меў цікавасьць да розных іншых зьяваў, аднак ніяк не мог прывучыць сябе перанесьці гэта нейкім чынам на паперу. Нават калі штосьці адбывалася з ім у пабе, падчас звыклай пінты стаўта, якую ён піў вельмі павольна. П’яным ён не быў, але ішоў дахаты і пісаў нейкую крывавую гісторыю. Са мной усё не так. Гэта дзіўна... З часам ён урэшце змог пісаць гісторыі, калі быў п’яны, бо за ім іх запісвалі іншыя. Ён мог працаваць з чым заўгодна. Гэта неверагодна цікава. Сапраўды цікава”.

— Плынь віскі дапамагала плыні свядомасці?

Шэйн МакГоўэн: “Так, і выбухала ў песню. Менавіта так. Так пішуць у Ірландыі. Гэта пайшло ад апавядальнікаў гісторый. Апавяданьне гісторый — гэта істотная з’ява для Ірландыі альбо павінна быць такой. Яны ўсе — сцэнарысты, усе — навелісты і ўсе — паэты... Дакладна, усе — паэты. Гэта ўсё паэзія, сапраўдная, такая ж як шэкспіраўская паэзія ў яго п’есах”.

— Моцная традыцыя публічных перформансаў.

Шэйн МакГоўэн: “Так, менавіта так. Музыка і паэзія патрабуюць вынясеньня на публіку. Я маю на ўвазе, што вы можаце напісаць сапраўды класны верш, але калі хтосьці прачытае яго без усялякай думкі пра яго сапраўдны змест, то гэта пустое марнаванне часу для ўсіх... Публіка дае табе вельмі шмат”.

Шэйн шырока ўсьміхаецца Вікторыі:

“Але я заўсёды класны, па-любому”.

Вікторыя ўсьміхаецца ў адказ:

“Ты не заўсёды класны. Часам ты лайно”.

“Не, цяпер — не! — пасьміхаецца ён, — Хаця… Не, я ніколі не быў лайном!..”

Калядныя туры The Pogues зрабіліся амаль рэгулярнай падзеяй і няма сумневу, што чэк за Fairytale Of New York — прыемны штогадовы падарунак, але я пытаюся, ці не было Шэйну страшна, што гэтая песня перакрые сабой усю астатнюю творчасць гурта?

 

Ён паціскае плячыма, але падаецца, што яго гэта не хвалюе:

“Так, гэта калядны хіт, і Кірсці (Kirsty Anna MacColl) была ў ім, і гэта быў асаблівы момант. Пасля таго, як мы выканалі песню з Кірсці, спатрэбілася два гады на ўрэгуляванне фінансаў з Элвісам Кастэла (Elvis Costello), які больш не з’яўляўся яе прадзюсэрам. Спачатку планавалася, што яе будзе спяваць Кайт О’Раёрдан (Cait O'Riordan). У Кайт гэта добра ішло, але, на мой погляд, Кірсці была сапраўды важным элементам. У яе быў правільны падыход, яна сама сябе прадзюсавала, сама раскладала ўласны голас на два асобныя трэкі”.

У творчасці Шэйна шмат смерцяў. Калі ён упершыню паказаў гурту песню A Pair Of Brown Eyes (“Пара карых вачэй”), рэакцыя гітарыста была наступнай: — “Ты недароблены мудак! Ты пераставіў месцамі першую і трэцюю часткі. Чые перакручаныя мазгі могуць дадумацца да таго, каб скласці лірыку такім чынам?” “Мае”, — адказаў Шэйн.

“Гэта песня пра хлопца, які ў дым напіўся, бо парваў адносіны са сваёй дзяўчынай, — тлумачыць цяпер музыка, — тут таксама стары ў куце падвывае, тут іншыя людзі спяваюць свае песні, гучаць іх назвы. Ёсць радок пра тое, як праз музычны аўтамат Джоні Кэш (Johnny Cash) спявае A Thing Called Love (“Рэч пад назвай Каханне”) і Рэй Лінэм (Ray Lynam) i Філаміна Біглі (Philomena Begley) спяваюць My Elusive Dreams (“Мае знікаючыя мары”) — гэта асобная песня аўтабіяграфічнага характару. Усё адбываецца недалёка ад Камдэна ў ірландскім бары ў Scotish Stores. Ведаеш такі?”

Цяпер гэта The Flying Scotsman, дзейны стрып-паб, вокны якога закрытыя вакзалам Кінгз-крос (King's Cross Station).

“Калі ты будзеш сядзець у гэтым пабе увесь разбіты, — прыгадвае Шэйн, — Там заўсёды знойдзецца хтосьці, хто падыйдзе і скажа: “Чаму ты такі жахліва няшчасны? Вось паслухай што здарылася са мной!” — і распавядзе табе пра тое, што такое вайна. Вядома ж, не можа быць, каб у гэты час у Ірландыі не было вайны”.

Нягледзячы на тое, што Шэйну даўно прадказалі заўчасную смерць, сёння ён адзначае 30-ю гадавіну The Pogues. Чым можна ганарыцца?

Шэйн МакГоўэн: “Дажыць да гэтага… І не трапіць у дурдом — проста немагчыма. Мяне закрывалі некалькі разоў, але заўсёды не зусім сур’ёзна… Колькі разоў я быў збіты. Потым мне таксама даводзілася біць іншых людзей. Было колькі бязглуздых інцыдэнтаў, але…”

Ён глядзіць на Вікторыю.

“Але ты жывы”, — кажа яна.

Шэйн адразу кідае:

“Так, гэта адно з найвялікшых маіх дасягненняў — да гэтага часу заставацца жывым!”

 

“Ты падыходзіў да смерці вельмі-вельмі-вельмі блізка, — пярэчыць Вікторыя, — аднойчы я знайшла цябе, калі ты ўжо не дыхаў”.

“Пару разоў ты запускала мне сэрца”.

Вікторыя паварочваецца да мяне:

“Ён скочыў на хаду з аўтамабіля на шашу”.

Шэйн рэагуе са звыклым раздражненнем, гэты вуглавы ён парыраваў даўно:

“Жанчына ехала ўсяго дваццаць міль на гадзіну. Яна проста не магла гэтага бачыць! Яна была без акуляраў!”

Вікторыя ігнаруе яго пратэсты:

“І ён атрымаў удар ад таксоўкі, што ехала даволі хутка”.

 

Шэйн ківае:

“Двойчы. Аднаго разу мяне ўдарыла таксоўка, што ехала на вялікай хуткасці, але яна толькі слізганула па мне. Яшчэ некалькі дзюймаў і яна збіла б мяне насмерць. Я праляцеў 18 футаў па дарозе. Другога разу гэта адбылося, калі я працаваў на сховішчах “Хадсан Бэй”. Я нават не быў п’яным, толькі з пахмелля папярэдняй ночы. Я працаваў дадаткова ў нядзелю. Падчас ланчу звычайна большасць з нас хадзіла праз дарогу ў паб. Я амаль перайшоў вуліцу, калі гэты “Рэно” наляцеў на мяне яшчэ на большай хуткасці, чым тая таксоўка. Зноў жа, ён толькі слізгануў па мне, але паваліў на дарогу. Мне сапраўды пашанцавала. Я нават не заўважыў што ў мяне падрапаная рука. А пасля таксіста ў мяне была паламаная нага”.

Шэйн на некаторы час затрымліваецца ва ўспамінах:

“Ведаеш, некаторыым людзям шанцуе, некаторым — не. Я шчаслівы хлопец. Як правіла, мне збольшага шанцуе”.

Ці ёсць штосьці, пра што ты шкадуеш?

 

Шэйн МакГоўэн: “Ёсць рэчы, якія я хацеў бы, каб адбыліся інакш, але шкадаванняў няма. Я імкнуся ад гэтага пазбаўляцца. Не заганяюся на шкадаваннях. Калі неабходна штосьці зрабіць і пакінуць пры гэтым скуру цэлай, я раблю гэта, і скура застаецца цэлай”.

 

Ён робіць паўзу і шырока ўсьміхаецца:

“А пасля ў мяне з’яўляецца тое, пра што я магу шкадаваць”.

Усе смяюцца, і Шэйн вяртае размову да творчасці, пытаецца пра маю працу, распавядае з гонарам пра некаторыя кнігі Вікторыі, якія, як ён верыць, будуць выдадзеныя. Я пытаюся, ці ён верыць у Бога.

Шэйн МакГоўэн: “Калі пад верай ты маеш на ўвазе, што я веру ў тое, што са мной могуць здарацца немагчымыя рэчы, у такім разе — так. Я не збіраюся гаварыць, што я не бачыў таго, што я бачыў. Я бачыў прывідаў. Я бачыў мора прывідаў. І ў Ірландыі, і ў Англіі я гадаваўся ў мясцінах, якія наведвалі прывіды. Асабліва ў Ірландыі. Ды ўся ірландыя населеная прывідамі”.

“Я не бачу аб’ектаў”, — адзначае Вікторыя.

“Але ты іх чуеш”.

“Не, я іх не чую, — кажа яна. — Словы прыходзяць аўтаматычна…”

Я не ўпэўнены, што веру ў анёлаў і прывідаў у іх штампавых выявах, але я веру, што ўсё, што дапамагае чалавеку стварыць настолькі яскравую, шчырую і справядлівую песню, як A Rainy Night In Soho (“Дажджлівы вечар у Соха”) — гэта добрая справа. Я кажу Шэйну, што больш за ўсё мяне ўзрушвае, калі ён пачаные фінальную версію са словамі “зараз песня амаль скончаная”.

“Яно толькі-толькі нарадзілася. Ты разумееш, што я маю на ўвазе. Ведаю, што гучыць гэта занадта мудрагеліста, але гэта не я такі разумны”.

“Падаецца, што гэта зыходзіць ад свядомасці, але яно сапраўды трымае гэтае пачуцце меланхоліі”.

“Так, так, гэта азначала меланхалічнасць. Гэта меланхолія”.

“Цяжка ўявіць, што ствараючы штосьці цудоўнае, ты знаходзішся цалкам па-за ім, але, магчыма, гэта і ёсць твой дар”.

Шэйн бярэ чарговы кілішак віна, у вачах зьяўляецца дзікая іскра весялосьці:

“Так, я маю спосаб гэтага пазбегнуць”.

Паводле: Kevin E.G. Perry. A Liquid Lunch: In Bed With Shane MacGowan.

Пераклад: Віктар Чайкін.

Фота: www.broadsheet.ie.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі