Ярмошына: Ад людзей, якіх прымушалі галасаваць датэрмінова, толькі 2 скаргі

Па словах Лідзіі Ярмошынай, тыя, хто абвінавачваюць Цэнтрвыбаркам у фальсіфікацыі датэрміновага галасавання, не зафіксавалі і не паказалі ніводнага факта, які сведчыў бы пра парушэнні.

“За час датэрміновага галасавання паступілі толькі два звароты ад грамадзянаў, якія сцвярджаюць, што іх занадта актыўна запрашалі прыйсці на выбарчы ўчастак, ― падсумоўвае старшыня ЦВК. ― Першы ― пытанне ад маладой матулі, якой прапанавалі прагаласаваць выхавацелі ў дзіцячым садку, куды ходзіць яе дзіця. Відавочна, дырэктарка дзіцячага садка ўваходзіць у выбарчую камісію. Адпаведна, гэта быў не прымус, а ўсяго толькі просьба прагаласаваць. Другая скарга — з Бярозаўскага раёна. Яна таксама не вельмі канкрэтная, але ўказвае на службовую асобу ― начальніка Белаазёрскага ЖКГ. Мы накіравалі гэты зварот у Генпракуратуру для праверкі”.

Нагадаем, за 5 дзён датэрмінова прагаласавалі прыкладна 26% выбаршчыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі