Ярмошына: Апазіцыя будзе ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах

Новаабраная старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас размовы з карэспандэнтам Еўрарадыё адзначыла, што пагрозы лідэраў апазіцыі адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах не адпавядаюць іх сапраўднаму жаданню.
111214_Iarmoszyna.mp3
Лідзія Ярмошына: “Гэтага не адбудзецца! (адмовы апазіцыі ад удзелу ў выбарах — Еўрарадыё). Ні адна апазіцыйная партыя, ніводзін рух не змогуць тады існаваць далей. А не змогуць яны існаваць далей таму, што ў такім выпадку не будуць атрымліваць сродкі з-за мяжы "на падтрымку дэмакратыі", калі яны не будуць удзельнічаць у выбарах. Таму яны ніколі не адмовяцца”.

І ў гэтым, сцвярджае старшыня ЦВК, няма ніякага цынізму з яе боку, а толькі "практычны погляд на рэчаіснасць".

Нагадаем, парламенцкія выбары павінны прайсці не пазней за кастрычнік 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі