Ярмошына: Інаўгурацыя можа адбыцца на Стары Новы год
Старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына сёння выказала меркаванне наконт даты інаўгурацыі перавыбранага прэзідэнта.
"Я думаю, дзе-небудзь на Стары Новы год", — сказала Ярмошына. То бок, 14 студзеня. Гэтае пытанне вырашае Адміністрацыя прэзідэнта, удакладніла яна.