Ярмошына раіць прабачаць сябрам выбарчых камісій будучыя парушэнні

Лідзія Ярмошына: “Няма мяжы  дасканаласці і чалавечаму глупству, напэўна. Таму я думаю, што парушэнні будуць. І ні адна краіна света без парушэнняў не зможа правесці. У працэдуры задайнічана каля 100 тысяч грамадзян. Яны працуюць на грамацкіх пачатках і могуць памыляцца ”.
Што ж тычыцца характару парушэнняў, то, кажа Ярмошына, найчасцей гэта адмова акрэдытаваць таго ці іншага назіральніка, адсутнасць выбаршчыка ў агульных спісах, альбо наяўнасць яго прозвішча ў спісах памерлых, прыезд выедной камісі дахаты да тых, хто пра гэта не прасіў, настойлівае жаданне сябраў выбарчай камісіі пасадзіць назіральнікаў туды, адкуль ім нічога не бачна і не чутна.
Будзе тое ж і зараз, кажа старшыня ЦВК. Але, як сведчыць вопыт папярэдніх выбараў, на канчатковы вінік яны не будуць мець уплыву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі