Збіты Някляеў, журналісты, разбіты мікрааўтобус з апаратурай
У Мінску спецслужбы напалі на калону, якую ачольваў кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.
Някляеў і яго прыхільнікі збіраліся ісці ад офіса да Кастрычніцкай плошчы і завезці туды гукаўзмацняльную апаратуру. Аднак былі блакаваныя і збітыя. Збіты да непрытомнасці Някляеў, збітыя журналісты (сярод іх фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевіч). Апаратура забраная супрацоўнікамі спецслужбаў.