Змітра Дашкевіча будуць судзіць у Горацкай калоніі
Па выніках гэтага суда палітвязня могуць перавесці ў горшыя ўмовы зняволення.
Адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленне, у якім пазначана, што 13 верасня будзе разглядацца пытанне змены месца адбыцця пакарання. Лідара “Маладога фронту” лічаць злосным парушальнікам рэжыму ўнутранага ўтрымання.
Як лічыць нявеста зняволенага Наста Палажанка, Змітра Дашкевіча могуць перавесці ў так званую “крытку” — турму крытага тыпу, паведамляе прэс-служба "Маладога Фронту". Такая ўстанова ёсць у Гродне. Умовы знаходжання ў такіх турмах самыя жорсткія.
Абаронцы Дашкевіча між тым падаюць у Дэпартамент выканання пакарання сустрэчную заяву з просьбай змяніць меру стрымання для палітвязня. Паколькі ён адбыў у калоніі адну траціну тэрміну, адвакаты просяць перавесці лідара “Маладога Фронту” на “хімію”.