Рокеры выдалі больш альбомаў, чым папса, і лепей прадаюцца!
Нават па продажы рокерскія альбомы ў гэтым годзе б’юць 75% “фарматнай музыкі”. Аднак у наступным годзе “Рок-карону” даваць будзе няма каму. Еўрарадыё зазірнула ў спіс намінантаў “Альбом года” “Рок-каранацыі” і заўважыла, што за год рокеры выдалі шмат музыкі. А вось поп-музыкі, якія займаюць 75% эфіру, амаль нічога не здолелі. Амаль усе мастадонты айчыннага року маюць па альбоме: “Ляпис Трубецкой”, “Нейра Дзюбель”, NRМ, “Крама”, J:MORS, “Крамбамбуля”, “Без билета”. … Зміцер Вайцюшкевіч, якога прынята называць першым беларускім шансанье, таксама выдаў рокавы рэліз “Лірыка”. Нават “Песняры” пасля шасцігадовага маўчання запісалі дыск.
У 75% музыкі ураджай меншы. З сапраўдных зорак альбомы толькі ў Аляксея Хлястова, “Тяни-Толкай”, Atlanticа, Пятра Ялфімава ды ў Іскуі Абалян.
Віктар Пазнякоў, мэнэджэр каталога West records, пацвярджае: рок-рэлізаў лэйбл выдаў больш! Больш за тое, на думку эксперта, менавіта 75% фармат нарабіў поп-музыкам шкоду – яны перасталі быць запатрабаванымі на дысках.
Пазнякоў: "Рок-альбомы больш запатрабаваныя і больш якасныя. Прыхільнікам поп-музыкі, відаць, дастаткова бачыць сваіх куміраў па тэлебачанні і слухаць па радыё".
Амаль у адзін голас журналіст Зміцер Падбярэзскі і рэдактар “Музыкальной газеты” Алег Клімаў кажуць: такая музычная пладавітасць рокераў – не больш як збег акалічнасцяў. Маўляў, прыйшоў час і назапасіўся матэрыял.
Кінакрытык Максім Жбанкоў, які сёлета патрапіў у журы “Рок-каранацыі”, плённасць наогул называе ілюзіяй.
Жбанкоў: “Гэта ілюзія, што 2006 год быў такі ніякі, а 2007 выдаўся ўраджайным. Я ніякага прарыву не бачу. Бо часы ў нас, як кажуць, стабільныя, і чакаць ад іх нейкага дадатковага імпульсу для музыкаў – дарэмна”.
Больш за тое, эксперты кажуць, што ў наступным годзе слухаць будзе няма чаго. Бо ўсё ўжо выйшла, таму музыкі будуць адпачываць.
Цікава, што па словах мэнэджэра каталога West records, ніводзін з самых прадавальных музыкаў не мае сталага кантракту з лэйблам хаця б на два альбомы.
Па словах Змітра Падбярэзскага, некаторыя гурты былі вымушаныя выдаць дыск у 2007-м. Напрыклад, NRM. І гэта, на думку крытыка, “ім на карысць не пайшло”. Зрэшты NRM -аўскі “06” Жбанкоў назваў спрэчным. А Клімаў — абсалютна прымальным для гурта. Бо некалькі хітоў з дыска абавязкова ўвойдуць у “залаты фонд” NRM.
Клімаў: “Іншая справа, што пасля маўчання ад іх шмат хто чакаў большага. А парадавалі мяне “Жыгімонт Ваза” і “Зьмяя”. Гэта альбомы ў сучаснай стылістыцы — больш цяжкія і рокавыя. Ёсць, канешне, пытанне якасці — у якіх умовах пішуцца нашыя музыкі. Але што тычыцца тэкстаў, музыкі — там у іх усё выдатна”.
Зміцер Падбярэзскі да маладых музыкаў паставіўся больш крытычна. Затое нечакана ухваліў поп-зорак.
Падбярэзскі: “Альбомы Ялфімава, Сяргея Кавалёва, Вольгі Плотнікавай ужо можна слухаць і адэкватна ўспрымаць. Нашая папса за гэты год узрасла ў плане якасці”.
Аднагалосна Клімаў і Падбярэзскі раскрытыкавалі эксперыментальную працу самага пладавітага на альбомы (ён выдае іх штогод) музыку Змітра Вайцюшкевіча. Нібыта, рок не ягоная ніша. Аднак усё адно назвалі працу якаснай і прапанавалі чакаюць яго рэліза ў бягучым годзе.
Дарэчы, Вайцюшкевіч зараз працуе над альбомам на вершы польскага паэта Рафала Ваячка. Еўрарадыё пацікавілася, ці не цяжка выканаўцу так часта выдаваць альбомы:
Вайцюшкевіч: “Я акрамя музыкі нічым не займаюся. Гэта для мяне і душа, і прафесія. З кожным годам задача ўскладняецца, і мне вельмі цікава”.
“Крамбамбуля” ў мінулым годзе выдала і альбом “Святочнае”, і Інтэрнэт-сінгл. Аднак Лявон Вольскі абурыўся, што рэлізы не атрымалі адпаведнага водгуку. На што Максім Жбанкоў кажа, што наогул ніводзін альбом апроч “Морсаўскіх” не меў медыйнай раскруткі:
Жбанкоў: “Музычнай прэсы мы не маем. Музычнай разгорнутай суполкі аналітыкаў таксама няма. Прадуктаў шмат, але пра тое, што яны ёсць, можна даведацца, толькі паглядзеўшы ў спісы “Рок-каралёў.”
Калі Еўрарадыё вырашыла зазірнуць у спіс продажаў беларускіх дыскаў, апынулася, што толькі “Тяни-Толкай” могуць цягацца з рокерамі. Лідэрамі продажаў сталі рокеры J:МОRS, “Без билета”, якіх імкліва даганяе “Нейра Дзюбель”.

Альбомы 2007 году
РОК, прэдэнты на карону |
ПОП-зоркі |
J:морс — Адлегласьць |
Тяни-Толкай – Как же долго я тебя ждала |
Крама — "Усе жыццё дзiўны сон" |
Петр Елфимов — "Колокола" |
Крамбамбуля — Сьвяточная |
Atlantica — Urbanoid |
Neuro Dubel — Stasi |
Ольга Плотникова — "Так бывает" |
N. R. M. — "06" |
Галина Шишкова — "Я буду ждать тебя" |
Ляпис Трубецкой — Капитал |
Искуи Абалян — "Другая жизнь" |
Зьмiцер Вайцюшкевiч & WZ–Orkiestra — Лірыка |
Александр Солодуха —"Любить тебя, родная" |