Рыгоні: На слуханні ў Страсбург запросім прадстаўнікоў улады і апазіцыі

Рыгоні: На слуханні ў Страсбург запросім прадстаўнікоў улады і апазіцыі

У студзені 2017 года на слуханні па Беларусі ў Страсбургу ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы будуць запрошаныя прадстаўнікі ўлады і апазіцыі. Пра гэта дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні заявіў 12 снежня ў эфіры Еўрарадыё.

Рыгоні: "У студзені ў Страсбургу мы будзем праводзіць слуханні, дзе будуць выкладацца пазіцыі і куды мы запросім прадстаўнікоў Беларусі, у тым ліку і прадстаўнікоў апазіцыі".

Такім чынам у ПАСЕ будуць прадстаўленыя афіцыйная і неафіцыйная пазіцыі, адзначыў Рыгоні. Паводле яго слоў, ён плануе завяршыць працу над дакладам па сітуацыі ў нашай краіне да канца вясны 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі