Рыжанкоў выказаўся пра перспектывы пацяплення стасункаў з Захадам

Максім Рыжанкоў

Максім Рыжанкоў / president.gov.by

Пакуль працягваецца вайна Расіі з Украінай, палітыка краін Захаду ў дачыненні да Мінска не зменіцца, лічыць міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Пра гэта ён заявіў у эфіры Беларускага тэлебачання. 

На ягоную думку, Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку. Акрамя таго, лічыць Рыжанкоў, заходнія краіны зацікаўлены ў прывядзенні да ўлады "псеўдадэмакратычных сіл, якія сёння падсілкоўваюцца і кормяцца там".

"Гэта вырашэнне пытанняў так званай эканамічнай лібералізацыі, распродажы дзяржаўнай маёмасці і гэтак далей. Іх планы не змяніліся. І, думаю, пакуль не скончыцца актыўная фаза канфлікту на поўдні, у які ўцягнутыя Расія і Украіна, ніякай змены гэтай палітыкі не будзе", — заявіў ён.

Нагадаем, адным з патрабаваннем заходніх краін да рэжыму Лукашэнкі было вызваленне палітвязняў. У апошнія месяцы Лукашэнка падпісаў некалькі ўказаў аб памілаванні зняволеных, асуджаных паводле палітычных артыкулаў. Улетку чыноўнікі Лукашэнкі сталі заяўляць, што гатовыя да наладжвання "канструктыўных стасункаў" з заходнімі краінамі. У пачатку верасня ў Мінску распавялі пра намер правесці міжнародную канферэнцыю па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі ў рэгіёне з удзелам міністраў краін ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі