У Жлобіне сышоў з рэек вагон пасажырскага цягніка "Мінск — Запарожжа"
Увечары ў чацвер, 30 лістапада, у Жлобіне сышоў з рэек вагон пасажырскага цягніка. Паведамленне пра гэта з'явілася ў неафіцыйнай групе Беларускай чыгункі ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте".
Паведамляецца, што з рэек сышоў вагон пасажырскага цягніка №100 Мінск — Запарожжа. Пацярпелых пры здарэнні няма. Прычынай здарэння называецца перавод стрэлак у момант праходжання саставу.
Прэс-служба Беларускай чыгункі пазней паведаміла, што здарэнне на станцыі Жлобін адбылося ў 10:32 у чацвер, 30 лістапада. “Па тэхнічных прычынах адбыўся сход дзвюх колавых пар апошняга вагона”, — адзначаецца ў паведамленні. Прычыны высвятляюцца. Пацярпелых сапраўды няма. Затрымка цягніка склала 50 хвілін, аднак на памежную станцыю Церахоўка ён прыбыў паводле раскладу. Здарэнне ў Жлобіне на рух іншых цягнікоў не паўплываў.
Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за нязручнасці.