Сацыёлага Таццяну Вадалажскую перавялі на Акрэсціна

Сацыёлага Таццяну Вадалажскую перавялі на Акрэсціна

Сацыёлага Таццяну Вадалажскую перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна. Каардынатарка Лятучага ўніверсітэта затрыманая на 10 сутак паводле крымінальнай справы, паведамляе @by_culture.

Таццяна — сябра Каардынацыйнай рады і аднадумца метадолага Уладзіміра Мацкевіча, у якога сёння адбыўся ператрус.

Акрамя Мацкевіча і Вадалажскай сёння быў затрыманы адзін іх паплечнік — Улад Вялічка. Як распавядала Еўрарадыё, у пастанове на ператрус у яго былі пазначаныя ажно 17 артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі