Самазагаранне ў мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў. Прычыны — грыбок і цвіль
Справа не ў запалках
У чэрвені ў мінскай гімназіі-каледжы мастацтваў адбылося задымленне. Заўважыўшы дым у калідоры, супрацоўнік навучальнай установы выклікаў ратавальнікаў.
Работнікі МНС памералі тэмпературу ў памяшканні і выявілі, што яна не ўсюды аднолькавая. Тады ратавальнікі раскрылі падвесную столь і знайшлі там тлеючы ўцяпляльнік.
Ачагі былі паспяхова патушаны. Вынікі экспертызы паказалі, што ўнутры фрагментаў ДВП-пліт былі цвіль і грыбок. Эксперты ўстанавілі, што прычынай задымлення стала мікрабіялагічнае самазагаранне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.