Самым стратным ААТ за першае паўгоддзе 2016-га стаў МАЗ

Самым стратным ААТ за першае паўгоддзе 2016-га стаў МАЗ

Міністэрства фінансаў абнародавала звесткі па выніках першага паўгоддзя 2016 года. Згодна з імі, самым стратным адкрытым акцыянерным таварыствам стаў Мінскі аўтамабільны завод, а самым прыбытковым — "Газпрам трансгаз Беларусь".

Прыбытак "Газпрам трансгаз Беларусь" за студзень-чэрвень склаў 1,55 трлн недэнамінаваных рублёў (або каля 75 млн долараў), інфармуе БелаПАН. У тройку самых прыбытковых уваходзяць таксама "Беларуськалій" (амаль 1,3 трлн рублёў, або каля 65 млн долараў) і "Мазырскі НПЗ" (каля 1 трлн рублёў, або 50 млн долараў).

У топавую дзясятку прыбытковых прадпрыемстваў трапілі таксама "Банк развіцця",  "Гомельтранснафта Дружба", "558-ы авіярамонтны завод", Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", "Пеленг", Мінскі завод колавых цягачоў і "Прамагралізінг".

Найбольш страным прадпрыемствам па выніках паўгоддзя стаў Мінскі аўтамабільны завод: яго чыстыя страты склалі 593,6 млрд рублёў. Таксама ў тройку самых стратных увайшлі прадпрыемства "Гродна Азот" (453,9 млрд) і "Краснасельскбудматэрыялы" (254,8 млрд).

Дзясятка самых стратных ААТ уключае таксама Беларускі цэментны завод, Барысаўскі мясакамбінат, "Бабруйскаграмаш", "Амкадор", "Светлагорскі ЦКК", "Крычаўцэменташыфер" і "Белгархімпрам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі