Саўкалава выйграла спрынт, Домрачава толькі шостая

18 снежня ў славенскай Паклюцы пачаўся трэці этап Кубка свету па біятлоне, прайшоў жаночы спрынт на 7,5 км. Яго выйграла чэшка Габрыела Саўкалава, якая бездакорна адстралялася на агнявых рубяжах. На другім месцы Даратэя Вірэр з Італіі (адзін промах), на трэцім — Валянціна Семярэнка з Украіны (без промахаў).

Зноў не патрапіла ў лік прызёраў беларуска Дар'я Домрачава. Яна зрабіла два промахі на агнявых рубяжах і адстала ад пераможцы на 38,9 секунды. Надзея Скардзіна была 22-й (1 промах, адставанне ад пераможцы — 1.04,6), Надзея Пісарава — 42-я (2 промахі, +1.40,6), Анастасія Дубарэзава — 57-я (3 промахі, +2.15,7), Ірына Крыўко — 71-я (2 промахі, +2.36,1). Агулам у спрынце ўзялі ўдзел 98 біятланістак.

У суботу, 20 снежня, пройдзе гонка пераследу.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі