Саўмін дазволіў вытворцам адмовіцца ад ёдаванай солі
Пра гэта гаворыцца ў Пастанове Савета міністраў №373 ад 18 красавіка 2014 года.
Тэкст дакумента апублікаваны на сайце etalonline.by. Гэты дакумент адмяняе дзеянне пастановы №484 ад 6 красавіка 2001 года.
У ёй гаварылася, што для прафілактыкі захворванняў, звязаных з дэфіцытам ёду, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры вытворчасці харчовых прадуктаў (за выняткам пераапрацоўкі акіянічных рыб і морапрадуктаў) абавязаныя выкарыстоўваць толькі ёдаваную соль.
Фота — poleznoe.kiev.ua