Савет ЕС прызнаў парушэнне санкцый злачынствам
Парушэнне санкцый у ЕС будуць лічыць злачынствам / pixabay.com
Савет Еўрасаюза прызнаў злачынствам парушэнне санкцыйных мер. Гэта будзе прапісана ў дамове паб функцыянаванні Еўрапейскага саюза. Рашэнне прынятае аднагалосна.
Як вядома, многія беларускія прадпрыемствы і прадстаўнікі рэжыму знаходзяцца пад санкцыямі ЕС.
Дарэчы, у Гомелі цяпер судзяць удзельнікаў "Рабочага руху", якіх сярод іншага вінавацяць якраз у тым, што яны раскрывалі схемы абыходу санкцый, накладзеных на Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.