Савет Федэрацыі Расіі адмяніў пастанову аб выкарыстанні войскаў ва Украіне
"За" прагаласавалі 153 сенатары, адзін выказаўся супраць.
Нагадаем, з прапановай адмяніць пастанову аб выкарыстанні Узброеных сілаў РФ ва Украіне напярэдадні ў Савет Федэрацыі звярнуўся Уладзімір Пуцін. Паводле паведамлення прэс-службы расійскага прэзідэнта, зроблена гэта "ў мэтах нармалізацыі абстаноўкі і ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны".
РІА "Новости" нагадвае, што Савет Федэрацыі Расіі прыняў скандальную пастанову аб выкарыстанні расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны 1 сакавіка. Паводле Пуціна, яна датычыла выключна Крыма.
Фота — AP, ria.ru