СБУ адпраўляецца ў Сімферопальскі раён, каб "перахапіць расійскія БТРы"

"Нашы супрацоўнікі правядуць пэўныя дзеянні, каб не дапусціць парушэння грамадскага парадку", — перадае УНІАН словы супрацоўніцы прэс-групы Крымскага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны.



Па звестках СМІ, у вёсцы Укромнае пад Сімферопалем стаяць 7 БТРаў. Яны нібыта павінны ўзмацніць ахову аб'ектаў Чарнаморскага флоту Расіі, які размяшчаецца ў Крыме.



Нагадаем, што сёння невядомыя са зброяй захапілі парламент і ўрад Крыму. Яны называюць сябе сіламі самаабароны рускамоўнага насельніцтва. На будынках паднялі сцягі Расіі.



Фота — crimea.comments.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі