Серыял "Вышэй за неба" выйдзе ў эфір 8 верасня
Першую серыю пакажуць у нядзелю на інтэрнэт-партале TUT.BY.
Нагадаем, што фільм здымаўся на замову Праграмы развіцця ААН (ПРААН). Здымкі фільма фінансаваліся са сродкаў гранта Глабальнага фонду для барацьбы са СНІДам, сухотамі і малярыяй і праходзілі ў супрацоўніцтве з Мінздароўя, МУС, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, іншымі арганізацыямі ды ўстановамі.
Фільм суправаджаўся скандалам, бо сцэнарыст Андрэй Курэйчык і рэжысёр Зміцер Марынін не пагадзіліся з заўвагамі Праграмы развіцця ААН і пачалі дэманстраваць сваю версію фільма.
З гэтай нагоды ПРААН нагадвае, што правы на серыял належаць ёй. Фільм будзе распаўсюджвацца бясплатна і з абавязковым лагатыпам праваўладальнікаў.
У рамках паказу можна будзе адказаць на пытанні ананімнай анкеты і выказаць сваё стаўленне да герояў і тэмаў серыяла. Таксама можна будзе прыняць удзел у конкурсе TUT.BY на лепшую назву для кожнай серыі фільма і выйграць куртку з лагатыпам серыяла.
Фота — undp.by