Сейм Польшчы абвясціў Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам
Сейм Польшчы абвясціў Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай рэзалюцыі, прынятай польскім парламентам 23 сакавіка, піша pap.pl. Яна асуджае ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавецтва, акты генацыду і іншае, здзейсненае расійскімі вайскоўцамі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Расіі на тэрыторыі Украіны.
Сейм заклікае іншыя краіны свету падтрымаць ініцыятыву аб правядзенні судовых разбіральніцтваў у Міжнародным судзе і Міжнародным крымінальным судзе, а таксама аб прыцягненні да адказнасці Пуціна, членаў Саўбеза РФ і камандуючых расійскімі ўзброенымі сіламі.
Раней ваенным злачынцам Уладзіміра Пуціна назваў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.