“Шахцёр”, “Дынама” (Брэст) і “Мінск” разграмілі сваіх сапернікаў

 “Шахцёр”, “Дынама” (Брэст) і “Мінск” разграмілі сваіх сапернікаў

Усе восем матчаў 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшлі ў суботу, 10 верасня.

Асабліва ўдачлівымі былі салігорскі “Шахцёр”, брэсцкае “Дынама” і “Мінск”. Гарнякі  прымалі ў сябе мікашэвіцкі “Граніт” і разграмілі яго з лікам 4:0. Брэсцкае “Дынама” працягнула сваю бяспройгрышную серыю і ў гасцях перамагло з буйным лікам мазырскую “Славію”4:1. А “Мінск” не пакінуў шансаў “Іслачы” — 4:0.

Барысаўскі БАТЭ гуляў на выездзе са “Слуцкам” і атрымаў перамогу — 2:0, а мінскае “Дынама” ў сябе дома разабралася з аўтсайдэрам “Нафтанам” — 3:1. “Нёман” сціпла абыграў “Белшыну” — 1:0, а “Тарпеда-БелАЗ” нечакана саступіла “Віцебску” — 1:2.

Нічыёй скончыўся паядынак “Гарадзея” — “Крумкачы” — 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі