Шчэрба: Лукашэнка даў мне свой тэлефон, па якім нельга тэлефанаваць
Славуты гімнаст прыгадаў кур'ёзную гісторыю.
Віталь Шчэрба, славуты беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, у гутарцы з сайтам sports.ru распавёў, як аднойчы атрымаў асабісты нумар Аляксандра Лукашэнкі.
"У мяне быў асабісты тэлефон Лукашэнкі, — успамінае Шчэрба. — О, гэта цэлая гісторыя! 95-ы год, прэзідэнт усіх сабраў — перад чэмпіянатам свету і Алімпіядай. Афіцыйная частка скончылася, час застолля. Мы выпілі... і раптам ён сам падышоў: "Віталь, будуць нейкія праблемы, вось мой прамы тэлефон". Ну я: ок, дзякуй. І калі мы разыходзіліся, яго начальнік службы бяспекі ціхенька падкраўся: "Ты ж разумееш, гэты тэлефон не для цябе". Я асалапеў. А ён настойліва: "Ну што ты не зразумеў: тэлефанаваць па гэтым тэлефоне забаронена, выкінь яго адразу ці забудзь. А яшчэ лепш — аддай мне".
Фота — sports.ru