Школьнікаў Мінска апрануць у аднолькавую форму з дзяржсімволікай

Беларускія школьнікі / 1prof.by

Беларускія школьнікі / 1prof.by

Мінгарвыканкам збіраецца апрануць усіх школьнікаў Мінска ў аднолькавую форму да восені 2024 года.

Пасля адной з нарад у кіраўніцтва горада прынята рашэнне запусціць для Мінска пілотны праект: да 2024/2025 навучальнага года стварыць рабочую групу... І ўсім разам вызначыць пяць, дзесяць мадэляў адзінай школьнай формы, пасля запусціць іх у гандлёвую сетку, — кажа першы намеснік старшыні Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

Яна сцвярджае, што не ўсіх бацькоў "радуе разнастайнасць мадэляў", таму трэба вярнуць адзіную школьную форму, якую можна будзе "свабодна набыць".

Вядома, ужо з ранніх гадоў мы павінны разумець сваю прыналежнасць да гэтай дзяржавы. І элементы дзяржаўнай сімволікі [на форме], напэўна, павінны быць, — дадае Барысенка.

Чыноўніца адзначае, што ў працоўную групу па распрацоўцы новай формы ўвойдуць педагогі, дзеці, бацькі і прадстаўнікі "Беллегпрама". "Беллегпрам", мусіць, і разлічвае адшываць форму для ўсіх школьнікаў Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі