Школьны аўтобус выцягвала МНС, бо калгасны трактар таксама захрас у снезе

Школьны аўтобус выцягвала МНС, бо  калгасны трактар таксама захрас у снезе

19 снежня ў снезе ля вёскі Красная Ніва Брагінскага раёна захрас школьны аўтобус. Ён возіць дзяцей васьмі вёсак у Маложынскую школу. Разам з кіроўцам у аўтобусе знаходзілася 20 дзяцей і два настаўнікі. Вызваляць школьнікаў з сумёту прыехалі супрацоўнікі МНС.


Падобнае, кажа дырэктарка Надзея Леаненка, здарылася ўпершыню за гісторыю школы:


"Снег мокры, сумёты вялікія, таму і захраслі. Немагчыма было выехаць ні назад, ні наперад. Капаліся, капаліся, машын, каб нас выцягнуць, не было, бо на іншай дарозе чысціўся снег, і там паломка адбылася. Таму выклікалі ратавальнікаў. Сядзелі-чакалі, печку ўключылі — цёпла было. Гэта ж у вёсцы было. Нас да школы правялі. Усё ў парадку". 


Па словах супрацоўніцы маложынскай пошты, два гады таму падобная сітуацыя здарылася з машынай, якая развозіць пошту. 


"Дзве гадзіны прастаяла. Але калгасны трактар тады выцягнуў. А сёння, бачыце, не праехаў, таксама захрас".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі