У Жодзіне шалёны бяздомны кот напаў на хатняга сабаку мінчукоў

Кот напаў на сабаку і загінуў (ілюстрацыйнае фота)

Кот напаў на сабаку і загінуў (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Жодзіне бяздомны кот напаў на хатняга сабаку мінчукоў і пакусаў яго. У гэтай сутычцы кот атрымаў траўмы, ад якіх неўзабаве загінуў. Уладальнікі сабакі звярнуліся ў ветэрынарную станцыю ў Смалявічах, і ветэрынары, пасля лабараторных даследаванняў, пацвердзілі, што ў ката было шаленства.

Каб прадухіліць магчымае распаўсюджванне небяспечнага віруса, мясцовыя ўлады аб'явілі ў мікрараёне, дзе адбылося здарэнне, двухмесячны каранцін. Жыхароў абавязалі строга выконваць рэкамендацыі ветэрынараў. Сярод іх — пазбяганне кантактаў з вулічнымі жывёламі, вакцынаванне хатніх гадаванцаў і забарона на іх вываз за межы горада.

Апошні выпадак шаленства ў Жодзіне быў зарэгістраваны ў пачатку 2020 года, калі хворая ліса пакусала вартавога сабаку.

У Жодзіне шалёны бяздомны кот напаў на хатняга сабаку мінчукоў
vk.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі