Школы толькі пачынаюць атрымліваць планы на 11-годку
Да новага навучальнага года засталося крыху больш за месяц, а большасць школаў яшчэ не атрымалі адукацыйных планаў. Еўрарадыё вырашыла даведацца, як школы рыхтуюцца да пераходу на 11-годку. Як выявілася, настаўнікі ў разгубленасці і нічога ўцямнага пакуль сказаць не могуць. Так, дырэктарка 89-й сталічнай школы Алена Гаўрык расказала Еўрарадыё, што ў іх яшчэ нават няма навучальных планаў. Адзінае, што дакладна вядома, - давядзецца скарачаць гадзіны замежнай мовы і ліквідоўваць профільныя класы.
Алена Гаўрык: “Пакуль няма навучальных планаў, мы нічога не можам сказаць. Пакуль мы ў поўнай разгубленасці. Будзе памяншацца колькасць гадзінаў замежнай мовы ў пачатковай школе. Акрамя таго, з 11-годкі ў нас здымаецца ўхіл. Таму і ў гэтых адносінах таксама змены будуць, канечне”.
Некаторыя школы вырашаюць праблему ўласнымі сіламі. Да прыкладу, дырэктар сярэдняй школы №3 горада Вілейка Мікалай Гіро паведаміў бацькам, што іхнія дзеці змогуць атрымліваць дадатковыя веды на факультатывах.
Мікалай Гіро: “Мы сказалі бацькам на бацькоўскім сходзе, што ў іх дзяцей будзе магчымасць працягваць навучанне праз дадатковыя заняткі, факультатывы ці спецкурсы”.
Па розных падліках, з-за скарачэння праграмы без працы застанецца каля 30 тысяч настаўнікаў. Намеснік старшыні прафсаюза работнікаў адукацыі Раман Дапіра пакуль адмаўляецца каментаваць сітуацыю. Ён спасылаецца на тое, што яны толькі-толькі пачалі працаваць з навучальнымі ўстановамі. А дакладную інфармацыю можна будзе атрымаць толькі 18 жніўня, калі да навучальнага году застануцца лічаныя дні.
Раман Дапіра: “Яшчэ нічога не пралічана. Зараз толькі пачынаем працу з установамі з гэтай нагоды. Не раней за 18 жніўня будзе старшыня на месцы. Ён ужо будзе адказваць на ўсе пытанні”.
Выканаўца абавязкаў дырэктара сталічнай лінгвістычнай гімназіі №24 Алена Кісялёва толькі сёння атрымала вучэбныя планы.
Алена Кісялёва: “Мы яшчэ сёння толькі атрымалі вучэбныя планы. Вось я ва ўпраўленні адукацыі іх атрымліваю”.
Між тым, да навучальнага году застаецца ўсё менш часу.