Шлях беларускі: ад этнацыду ў Беларусі да вайны ў Ізраілі — эфір
Ірэна Катвіцкая / Еўрарадыё
Этнаспявачка Ірэна Катвіцкая прыняла рашэнне пакінуць Беларусь за год да падзеяў 2020 года. Таму фармальна яна не належыць да вымушаных эмігрантаў, якіх з краіны выпхнулі рэпрэсіі з боку лукашэнкаўскага рэжыму. Але рашэнне эміграваць было прынятае не на пустым месцы, бо нацыянальна арыентаваным людзям рабілася ўсё складаней суіснаваць з па-прарасійску настроеным рэжымам. Але і ў Ізраілі чакала выпрабаванне: вайна.
Што стала нагодай для эміграцыі і як беларусы Ізраіля адрэагавалі на падзеі 2020 года на радзіме? Ці гатовыя яны былі да вайны з баевікамі ХАМАС і якія настроі сёння пануюць у грамадстве Ізраіля? Як спраўляцца з тугой па радзіме і ці можна захаваць нацыянальную ідэнтычнасць за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае этнаспявачка, выкладчыца Ірэна Катвіцкая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.