Шосты пакет санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі чакаецца ў пачатку вясны
Шосты пакет санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі чакаецца ў пачатку вясны. Пакуль над ім ідзе праца спецыялістаў. Інфармацыі пра тое, што ў ім будзе, няма, паведамляе ў Twitter еўрапейскі аглядальнік Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзвяк.
Напярэдадні шосты пакет санкцый у Вільні абмеркавалі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Першыя пяць пакетаў санкцый былі прынятыя Еўрасаюзам у адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, на гвалт сілавікоў, масавае парушэнне правоў чалавека (затрымліваліся дзясяткі тысяч чалавек), наяўнасць шматлікіх палітвязняў. Таксама ЕС адрэагаваў санкцыямі на пасадку ў мінскім аэрапорце пасажырскага самалёта Афіны — Вільня і на міграцыйны крызіс, у арганізацыі якога абвінавацілі афіцыйны Мінск. Улады Беларусі адказваюць "контрсанкцыямі" і рэпрэсіямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.