Шоўмэн Уладзімір Зяленскі ўпершыню выказаўся пра свой прэзідэнцкі рэйтынг
Украінскі шоўмэн Уладзімір Зяленскі ўпершыню выказаўся пра свой прэзідэнцкі рэйтынг. Паводле апошняга апытання, праведзенага ва Украіне, ён займае трэцяе месца — 10%. Наперадзе — Юлія Цімашэнка (15,1%) і Пётр Парашэнка (11,4%), інфармуе УНІАН. У верасні Зяленскі быў на другім месцы.
Зяленскі — лідар студыі "Квартал-95". Ён зняўся ў папулярным серыяле "Слуга народа" (2015) і "Слуга народа-2" (2016), у якім выканаў ролю настаўніка гісторыі, а пасля — прэзідэнта Украіны Васіля Галабародзькі. "У кожнага чалавека павінны быць таямніцы. Інакш, хто ён... Гэта пакінем на будучае, калі можна. У любым выпадку, гэта маё рашэнне, асабістае", — так адказаў Уладзімір Зяленскі на пытанне, ці будзе ён балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах.
Прэзідэнцкія выбары ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.