Што адбываецца ў Крыме. Онлайн-відэа з Сімферопаля
Захопнікі будынкаў урада і парламента Крыма маюць аўтаматы і кулямёты. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Украіны Арсен Авакаў.
Відавочцы таксама заўважылі ў нападнікаў гранатамёты і снайперскую вінтоўку. Онлайн-трансляцыю вядзе тэлеканал АТР.
Захоп будынкаў адбыўся ў 04.20 раніцы паводле мясцовага часу, паведамляюць СМІ. Нападнікі называюць сябе сіламі самаабароны рускамоўнага насельніцтва Крыма.
У Вярхоўную Рады Крыма захопнікі пускаюць толькі дэпутатаў для адкрыцця сесіі. Паведамляецца, што размаўляць яны пагадзіліся толькі з журналістамі расійскіх СМІ.
Фота — AFP