Што больш важна, чырвонае святло ці здароўе пацыента “хуткай”?

Што больш важна, чырвонае святло ці здароўе пацыента “хуткай”?

У Брэсце інспектар ДАІ спыніў машыну хуткай дапамогі, якая везла пацыента ў лякарню. На высвятленне адносін спатрэбілася некалькі хвілін. Мяркуючы па відэа, якое зняў відавочца, на кіроўцу хуткай дапамогі быў складзены пратакол.

Учора прыйшоў запыт з ДАІ, мы ім адправілі ўсю інфармацыю. Пакуль яны афіцыйна ніякага рашэння па гэтай справе не вынеслі, таму я каментаваць больш нічога не магу”, — распавядае Еўрарадыё загадчыца філіяла “Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі” брэсцкай БХМД Валянціна Пашкевіч.

Па яе словах, інцыдэнт не паўплываў на здароўе пацыента, якога везла “хуткая”.

Няўжо вы думаеце, што жыццё гэтага чалавека нехта б падвяргаў небяспецы? Калі б было патрэбна, выклікалі б яшчэ адну брыгаду хуткай дапамогі на сябе для транспарціроўкі”, — працягвае Валянціна
Пашкевіч.

 

 

Яна ўпэўнівае нас, што гэта першы на яе памяці выпадак, калі супрацоўнік ДАІ спыняе “хуткую”.

Па звестках Еўрарадыё, прычынай спынення стала тое, што кіроўца “хуткай” праехаў на чырвонае святло. Інспектар ДАІ не мог загадзя ведаць, у якім стане знаходзіцца пацыент, але ўсё ж вырашыў спыніць аўтамабіль.

Але што больш важна, чырвонае святло ці здароўе пацыента “хуткай”?

Закон для ўсіх адзіны. Іншая справа, што нам заўсёды робяць зніжку. Што там напраўду адбылося, невядома”, — рэзюмуе Пашкевіч.

Супрацоўніца мінскай “хуткай” Алена Стральцова распавядае Еўрарадыё, што кіроўца медыцынскага аўтамабіля можа ехаць на чырвонае святло, але толькі з мігалкамі.

З мігалкамі на чырвонае святло можна ехаць, калі экстраны выпадак. А без мігалак — не, ніхто ў нас так не ездзіць. Я б сама не хацела ехаць з такім кіроўцам, з такой брыгадай, якая без папераджальных знакаў, без мігалак едзе на чырвонае. Думаю, вы таксама не пагадзіліся б, калі б былі пацыентам”, — распавядае Алена.

 

Таму здарэнні з аўтамабілямі хуткай дапамогі” ў Беларусі, на жаль, не рэдкасць.
Зусім нядаўна, падчас рэпетыцыі парада ў Мінску калона ваеннай тэхнікі не прапусціла “хуткую” з уключанымі маячкамі. За месяц да таго ў Гродне ў аварыі з удзеам “хуткай” пацярпела фельчар. Крыху раней медыцынскі аўтамабіль сутыкнуўся з легкавіком у Магілёве, двое медыкаў атрымалі траўмы.

Тады кіроўцы “хуткай” распавядалі Еўрарадыё, што час ад часу сапраўды вымушаныя карыстацца правам праехаць на чырвонае святло — такія магчымасці спецтранспарту прапісаныя ў Правілах дарожнага руху. Але не ўсе ўдзельнікі дарожнага руху ведаюць пра гэта, а некаторыя дык прынцыпова не прапускаюць “хуткую”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі