Штурман збітага расійскага Іл-20 — ураджэнец Беларусі

Штурман збітага расійскага Іл-20 — ураджэнец Беларусі

Штурман расійскага Іл-20, які збілі над Міжземным морам, — ураджэнец Беларусі, піша сайт ura.news

Гэта 33-гадовы Аляксандр Вячэрнін. У яго акаўнце ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" паведамляецца, што ён у 2007 годзе скончыў Чалябінскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную Чырвонасцяжную вучэльню штурманаў. У сацсетцы мужчына апошні раз з'яўляўся 4 верасня. 

Паведамляецца, што ў падмаскоўным горадзе Кубінцы ў Вячэрніна засталася жонка з маленькім дзіцем.

Самалёт Іл-20 быў збіты ўвечары 17 верасня сірыйскімі сістэмамі супрацьпаветранай абароны. Расія абвінаваціла ў гэтым ізраільскіх ваенных лётчыкаў, якія "прыкрываліся расійскім самалётам". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі