Шупа: калі Расія праглыне Беларусь, то гэта стане яе апошнім сняданкам

Шупа: калі Расія праглыне Беларусь, то гэта стане яе апошнім сняданкам

19 снежня госць Еўрарадыё — філолаг, перакладчык, грамадскі дзеяч Сяргей Шупа.


Філолага і перакладчыка Сяргея Шупу не без прычыны называюць даследчыкам Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён шмат часу аддаў вывучэнню архіўных дакументаў, звязаных з БНР, газет і часопісаў таго часу, успамінаў і проста базавай гістарычнай інфармацыі. Вынікам такой працы Сяргея Шупы стала кніга  "Падарожжа ў БНР". 


Між тым шмат хто з папярэдніх удзельнікаў праграмы "Ідэя Х" сцвярджалі, што менавіта заснавальнікі Беларускай Народнай Рэспублікі і сфармулявалі беларускую нацыянальную ідэю, актуальную да сёння. Ці што сама БНР і была такой ідэяй. У такім выпадку каго, як не даследчыка БНР, клікаць у студыю Еўрарадыё для пошуку нацыянальнай ідэі? 

 

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі