Шведская сям'я хацела назваць сына ў гонар Пуціна — ім двойчы адмовілі

Бацькі дзіцяці жывуць у вёсцы на поўдні Швецыі.
Бацькі дзіцяці жывуць у вёсцы на поўдні Швецыі.

Шлюбнай пары са Швецыі забаранілі назваць сына "Уладзімір Пуцін". Рэгістратар адхіліў імя, паколькі яно ўваходзіць у катэгорыю "недарэчных". Пра гэта паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на Aftonbladet.

"Імя не павінна наносіць яго носьбіту абразу, ставіць яго ў цяжкае становішча або па якой-небудзь прычыне ўспрымацца як непрыстойнае", — сказана ў заяве рэгістратара.

Бацькі дзіцяці жывуць у вёсцы на поўдні Швецыі. Ім адмовілі ў імені для сына ўжо двойчы.

Першы раз муж і жонка спрабавалі назваць сына проста "Пуцін". Рэгістратар патлумачыў прычыну адмовы тым, што гэта прозвішча, а не імя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі