Сілавікі павезлі з клуба дырэктара "Шахцёра" Аляксандра Марчанку — Tribuna.com

Аляксандр Марчанка / фота з старонкі клуба ў vk.com
Аляксандр Марчанка / фота з старонкі клуба ў vk.com

Пасля ператрусу, які прайшоў у футбольным клубе "Шахцёр" 30 студзеня, сілавікі павезлі з офіса дырэктара клуба Аляксандра Марчанку, піша Tribuna.com. Ягоны статус на гэты момант невядомы.

Марчанка стаў дырэктарам салігорскага клуба на пачатку 2021 года. Раней ён узначальваў "Гарадзею".

Як распавядала Еўрарадыё, 30 студзеня ўзброеныя сілавікі правялі ператрус у ФК "Шахцёр". Пасля гэтага Следчы камітэт паведаміў, што на аднаго з супрацоўнікаў клуба пачалі крымінальную справу за дамоўны матч сярод камандаў вышэйшай лігі. Прозвішча падазраванага не называецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі