Сілавікі правялі чарговы рэйд на шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы

Шклозавод "Нёман"

Шклозавод "Нёман" / "Вясна"

Сілавікі правялі чарговы рэйд на шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы ў Лідскім раёне. Было затрымана 5 чалавек. Іх вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Падобныя рэйды на прадпрыемстве неаднаразова адбываліся ў мінулым годзе, былі затрыманыя дзясяткі чалавек. У жніўні людзей выводзілі "паказальна ў кайданках". Мэтай было запалохаць іншых. Але, як бачым, выніку ў сілавікоў няма, паколькі ім даводзіцца прыязджаць на шклозавод зноў і зноў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі