Сілавікі прыйшлі да брата загінулага ва Украіне каліноўца

Силовики пришли к брату погибшего в Украине калиновца

Сілавікі ГУБАЗіК прыйшлі да брата загінулага пад Лісічанскам добраахвотніка Васіля "Сябро" Парфянкова. "Пакаяльнае відэа" размясцілі ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў. З публікацыі ў канале вынікае, што да мужчыны прыйшлі праз рэпост інфармацыі "экстрэмісцкіх чатаў".

Гэта не першы выпадак, калі сілавікі прыходзяць да сваякоў беларускіх добраахвотнікаў. Летам гэтага года мінчанка, якая на ўмовах ананімнасці расказала праваабаронцам пра сваю адсідку "на сутках", паведамляла, што яе сукамерніцамі былі мама і сястра Парфянкова. У "пакаяльным відэа" брат Парфянкова кажа, што яго маці 70 гадоў.

Васіль Парфянкоў доўгі час жыў ва Украіне, яго жонка — украінка. У загінулага добраахвотніка засталося двое дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі