Сілавікі выламалі дзверы і выбілі шкло на гаўбцы ў мінскай сям'і
13 красавіка сілавікі прыйшлі з ператрусам да мінскай сям'і Пажытных — Пятра і Маргарыты, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Каб трапіць у кватэру, сілавікі выбілі шкло на гаўбцы і выламалі дзверы. Пятра і Маргарыту затрымалі.
З чым звязаныя ператрус і затрыманне мінчукоў, праваабаронцы высвятляюць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.