Сілавікі зладзілі хапун у Петрыкаве і Жыткавічах

Хапун у Петрыкаве і Жыткавічах

Хапун у Петрыкаве і Жыткавічах / тг-канал сілавікоў

Днямі сілавікі зладзілі хапун у Жыткавічах і Петрыкаве. Па розных палітычных артыкулах былі затрыманыя не менш за шэсць чалавек. Паведамленне пра гэта з'явілася ў праўладным тг-канале.

На відэа бачна, што людзей затрымлівалі ўзброеныя сілавікі. Паведамляецца, што хапуном займалася падраздзяленне "Буран".

На відэа затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" рэсурсы. Адзін з іх гаворыць, што "меў неасцярожнасць дапусціць крытычныя выказванні на адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і некаторых чыноўнікаў".

Сілавікі зладзілі хапун у Петрыкаве і Жыткавічах
Хапун у Петрыкаве і Жыткавічах / тг-канал сілавікоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі