Сілавікі зладзілі хапун у прадстаўніцтве LG у Беларусі

Хапун у прадстаўніцтве LG

Хапун у прадстаўніцтве LG / тг-канал ГУБАЗіК

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі ў прадстаўніцтва кампаніі LG у Беларусі і затрымалі чатырох супрацоўнікаў. Відэа з імі з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. Прадстаўніцтва паўднёвакарэйскай кампаніі сілавікі называюць "экстрэмісцкай суполкай".

На відэа дзяўчына ў худзі называецца менеджарам па продажах, называе свой заробак і кажа, што ў 2020 годзе тройчы хадзіла на нядзельныя маршы пратэсту. "Медыязона" знайшла яе старонку "Вконтакте", яна падпісаная як Анастасія Малевіч.

Яшчэ адна дзяўчына працуе менеджэрам па персаналу. Яна кажа, што ўлетку 2020-га была на мітынгу, пісала каментары ў дваровым чаце і "прымала ўдзел у чаяванні".

Мужчына ў чорнай куртцы называе свой заробак і кажа, што ў верасні 2020-га выходзіў на праезную частку. "Вконтакте" ён падпісаны як Аляксандр Самайловіч.

Другі мужчына ў карычневай кофце кажа пра ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, а таксама заяўляе, што на машыне ў яго былі налепкі з гербам "Пагоня".

Сілавікі таксама паказваюць на відэа патроны да пісталета Макарава, нібыта знойдзеныя ў аднаго з затрыманых.

Сілавікі зладзілі хапун у прадстаўніцтве LG у Беларусі
Хапун у прадстаўніцтве LG / тг-канал ГУБАЗіК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі