Сілавікі зладзілі ператрус у мінскай кватэры Паўла Марыніча

Павел Марыніч

Павел Марыніч / Наша Ніва

Сілавікі зладзілі ператрус у мінскай кватэры кіраўніка Malanka Media і платформы ZUBR Паўла Марыніча, паведамляе тг- канал "Маланка".

Павел прапісаны ў гэтай кватэры, але пражывае там ягоны родны брат з сям'ёй. "У Мінску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі ўвесь гэты час не быў. Пакуль я не ведаю, што яны там шукаюць, проста ствараюць "конскі тупат", а можа, чарговую крымінальную справу ўжо сфальсіфікавалі", — пракаментаваў Марыніч.

Днямі яму прысудзілі завочна чатыры гады калоніі, абвінаваціўшы ў спробе зрыву канстытуцыйнага рэферэндуму ў 2022 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі