Сіноптыкі даюць беларусам надзею на вяртанне цёплага лета

Сіноптыкі даюць беларусам надзею на вяртанне цёплага лета

Еўрапейскія сіноптыкі даюць беларусам надзею на вяртанне цёплага лета. Паводле Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор’я (ECMWF), прыкладна праз тыдзень надвор’е пачне наладжвацца.

Пакуль што на нашу краіну насоўваюцца халодныя паветраныя масы з поўначы, але 19-20 ліпеня сітуацыя зменіцца і з поўдня Еўропы пачне паступаць цяпло. Тэмпература паветра ўздымецца да +27 градусаў.

Сіноптыкі даюць беларусам надзею на вяртанне цёплага лета

Тым часам у бліжэйшыя суткі, паводле Белгідрамета, чакаецца максімум +23 удзень на ўсходзе краіны. Уначы будзе 6-11 цяпла, на захадзе да +13. Сярэдняя дзённая тэмпература —  16-21 са знакам плюс. Прагназуюцца дажджы на большай частцы тэрыторыі, а ў асобных раёнах і навальніцы, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі