Сіноптыкі папярэджваюць пра рэзкае пацяпленне ў Беларусі
Сіноптыкі папярэджваюць пра рэзкае пацяпленне ў Беларусі. У чацвер уначы тэмпература паветра будзе складаць ад +1 на Брэстчыне да -15 на ўсходзе краіны, а ўдзень — ад -2 да +4 градусаў!
З нагоды такой хуткай змены ўмоў надвор'я сіноптыкі аб'явілі на 21 студзеня аранжавы ўзровень небяспекі. У начныя гадзіны і раніцай амаль па ўсёй Беларусі пройдзе снег, мокры снег з дажджом. У многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прагназуецца галалёд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.