Сіноптыкі папярэджваюць: у панядзелак будуць грукатаць навальніцы!
Дождж
Беларускія метэаролагі абвясцілі на панядзелак памяранцавы ровень небяспекі праз навальніцу.
"Пры навальніцах у асобных раёнах – моцныя залевы, удзень град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с", — папярэджваюць сіноптыкі.
У Мінску навальніца прагрыміць у панядзелак удзень.
Пры гэтым будзе цалкам сабе цяпло. У ноч на панядзелак тэмпература паветра +10..+16°С, а ўдзень слупок тэрмометра падымецца да камфортных +20..+26°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.