Сіноптыкі расказалі пра цыклон "Ларс", які набліжаецца да Беларусі
Сіноптыкі расказалі пра цыклон "Ларс", які набліжаецца да Беларусі. З-за яго ў нашай краіне з аўторка створацца складаныя ўмовы надвор'я: снег, мокры снег, завірухі, дождж, моцны вецер (з парывамі да 15-20 м/с), галалёдзіца, паведамляе БЕЛТА. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра 26 студзеня на працягу сутак складзе ад -2 да +4 градусаў. Моцныя ападкі ўдзень магчымыя па ўсёй краіне. Прагназуецца, што на захадзе Беларусі снежнае покрыва павялічыцца на 15-20 сантыметраў.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў наступныя дні. Да пятніцы крыху пахаладае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.