Сіноптыкі: У чацвер пройдуць дажджы, навальніцы і моцныя залевы

У чацвер, 21 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Уначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы, удзень у некаторых раёнах чакаецца град.

Вецер будзе паўднёва-ўсходнім, паўднёвым, удзень з пераходам на паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду, падчас навальніцаў парывы да 14 метраў за секунду, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.

Пры гэтым у чацвер будзе цёпла, а месцамі нават горача: уначы будзе плюс 12-18, а удзень 23-29 градусаў, па паўночным захадзе — 17-22 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі