Сіноптыкі: У чацвер удзень месцамі ў Беларусі магчымы град
Амаль па ўсёй краіне прагназуюцца дажджы, навальніцы.
Уначы ападкі магчымыя толькі месцамі. Вецер усходні, паўночна-ўсходні, 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў, месцамі — да 20.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя гадзіны — 22-28 цяпла, інфармуе БЕЛТА.