У пятніцу ў Беларусі захаваецца негарачае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 19 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. Па заходняй палове краіны, а ўдзень і па ўсходзе Магілёўскай і Гомельскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўднёвым 4-9 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы ад 6 да 12 градусаў, месцамі — плюс 4-5 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 16-22 градусаў, па паўднёвым усходзе – да плюс 25 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі