Сіноптыкі: У сераду ўначы ў Беларусі чакаецца да 23 марозу

Толькі на Брэстчыне магчымы снег і завірухі. Вецер усходні, 5-10 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 15-20 градусаў ніжэй за нуль, на паўночным усходзе краіны — да 23 марозу, у дзённыя гадзіны — 10-18 градусаў марозу.



Паступовае паслабленне маразоў у Беларусі чакаецца ў пачатку лютага. Ад серады да пятніцы ў начныя гадзіны чакаецца да 24 марозу (месцамі — да 29 градусаў), у суботу, 1 лютага — 13-18 (месцамі — да 20), у нядзелю — ад 7 да 17 марозу. У дзённыя гадзіны ў бліжэйшыя тры дні — ад 11 да 18 градусаў ніжэй за нуль, у суботу — 7-13 марозу, у нядзелю — 5-10, а на Брэстчыне — 2-4 градусы ніжэй за нуль.
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі